Кароль Ягайла з’яднаў беларускіх, літоўскіх і польскіх філатэлістаў

“Слядамі Бібліі”, “Гісторыя гродзенскай пошты”, “Польскія каралі” – гэтыя і іншыя калекцыі марак можна было ўбачыць 20 траўня на філатэлістычнай выставе ў Гродне, прымеркаванай да 625-х угодкаў каранацыі Ўладыслава Ягайлы.


Выставу арганізаваў Беларускі саюз філатэлістаў і Генеральнае консульства Літвы ў Гродне.

 

На выставу трапілі 45 калекцый марак беларускіх, літоўскіх і польскіх філатэлістаў.

 

Генеральны консул Літвы ў Гродне Даля Міцкене і генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч падкрэслілі на адкрыцці выставы значэнне трохбаковага супрацоўніцтва, адзначаючы, што Ягайла быў уладаром, які яднаў тры народы.

 

Маркі можна разглядаць у новым будынку “Польскай Мацежы Школьнай” на вуліцы Гараднічанскай да 26 траўня.

 

Здымкі аўтара