Варшавякі адкрываюць дзверы для беларускіх мастакоў

У варшаўскай галерэі “Захэнта” 22 мая адчыніцца выстава сучаснага беларускага мастацтва, на якой прадстаўлены творы каля 20 мастакоў і творчых калектываў. Свае працы на ёй прэзентуе і гарадзенец Аляксандр Камароў.


Творы Аляксандра Камарова ўваходзяць у выставу-праект “Дзверы адчыняюцца? Беларускае мастацтва сёння”, які быў упершыню прэзентаваны ў Вільні.

 

Праект выклікаў вялікую цікаўнасць як наведвальнікаў, так і беларускай прэсы.

 

Як кажуць арганізатары, ён можа даць магчымасць стварыць новыя шляхі для камунікацыі даволі невядомаму міжнароднай публіцы беларускаму мастацтву.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца ў панядзелак, але ўжо ў нядзелю ў галерэі запланаваны Дзень адкрытых дзвярэй – сустрэчы з мастакамі, куратарам выставы ды канцэрт гуртоў “Серебряная свадьба”, Нагуаль і Drum Ecstasy.

 

Арганізатары абяцаюць таксама цыкл канцэртаў і сустрэч з экспертамі.

 

Выстава будзе працаваць да 21 жніўня.

 

Фота: kimpress.by