“Універсітэт Залатога Веку” ідзе на канікулы

|

У час урачыстай выпускной вечарыны адбылася творчая прэзентацыя секцый, якія працавалі сёлета ў межах “Універсітэту Залатога Веку” (УЗВ).

 

“Беларускія вячоркі” завялі карагод са спевамі.

Свае дасягненні ў вывучэнні замежных моваў у творчай форме прадставілі слухачы, якія наведвалі секцыі польскай і ангельскай моваў.

 

Удзельнікі секцыі “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку” выставілі на суд гасцей імпрэзы свае карціны.

>

Секцыя “Жыццёвы дзённік” прэзентавала невялікую фотавыставу.

 

Урачыстасці з нагоды сканчэння акадэмічнага года скончыліся 21 траўня вандроўкай у ваколіцы Аўгустоўскага каналу.

“Універcітэт Залатога Веку” дзейнічае з красавіка 2010 г. пры гарадзенскім грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Мэтай УЗВ з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей.

 

На працягу 2010-2011 гг. удзел у занятках “Універсітэту Залатога Веку” брала больш за 100 гарадзенцаў ва ўзросце ад 50 да 85 год.

 

Фота Вольгі Корсун, Ланы Руднік і Юліі Каляды