Трагедыя ў Слонімскім раёне забрала жыцці трох дзяцей
Трагедыя здарылася ў вёсцы Вялікая Кракотка.
Каля 6 гадзін раніцы бацька пайшоў на працу, крыху пазней маці таксама пакінула дзяцей, паехала ў Слонім.
Дым, які выбіваўся з-пад даху, заўважылі суседзі. Выклікаўшы выратавальнікаў, яны паспрабавалі ўвайсці ў дом, аднак дзверы былі зачыненыя.
Ратаваць унукаў кінуўся дзядуля.
Пакой быў поўны дыму, хаця адкрытага вагню не было: тлелі коўдра і вопратка на падлозе.
Дзядуля вынес малых на свежае паветра, іх ратавалі рэаніматолагі, але безвынікова.
Урач канстатаваў смерць дзяцей.
Па папярэдніх звестках прычынай пажара сталі дзіцячыя гульні з вагнём.
У выніку загінулі сямігадовая Наталля, пяцігадовая Таццяна і трохгадовы Вадзім.
Сям’я, дзе здарылася трагедыя, характарызавалася як непаспяховая.
Маці і бацька злоўжывалі алкаголем, бацька стаіць на ўліку ў Слонімскім псіханеўралагічным дыспансеры.
За тое, што пакінулі дзяцей у небяспецы, бацькам пагражае крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Паводле http://mchs.grodno.by