Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы

|

Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць беларускую культуру і традыцыі.

Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна.

Размяшчэнню ў гродзенскім  транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла упраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай мовай навучання ў Гродне.

На сёння ў Гродне аніводнага беларускага класа няма.