У Гродне адбыўся чарговы выпуск “Школы маладога журналіста”
Праект “Школа маладога журналіста” здзяйсняецца ў Гродне з 1997 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”.
Штогод удзел у ім бяруць 20-25 гарадзенцаў ва ўзросце ад 16 да 26 год.
На працягу сямі месяцаў яны знаёмяцца з асновамі журналістыкі, практыкуюцца ў рэдакцыі “Твайго стылю”.
>
Удзельнікі сёлетняй ШМЖ падрыхтавалі для кожнага выкладчыка зробленых сваімі рукамі вожыкаў. Падарунак атрымлівае вядомая гарадзенская журналістка Алёна Раўбецкая.
За час існавання праекта яго ўдзельнікамі было больш за 300 чалавек.
Сярод выпускнікоў гарадзенскай ШМЖ шмат вядомых сёння беларускіх журналістаў, лаўрэатаў прэстыжных нацыянальных і міжнародных журналісцкіх узнагародаў.
Фота Хрысціны Марчук