У Гродне аўтамабіль пацярпеў ад веласіпедыста

|

Веласіпедыст ехаў з вуліцы Славінскага праз кальцавую развязку і збіраўся павярнуць на пр.Кляцкова.

 

Перад веласіпедыстам ехаў “Сеат”.

 

У гэты час з боку Індурскай шашы перад ім праскочыў іншы аўтамабіль.

 

Каб пазбегнуць сутыкнення кіроўца“Сеата” рэзка затармазіў і пачуў за спіной звон разбітага шкла.

 

Абярнуўшыся, мужчына заўважыў, што ў яго машыны выбіта задняя шыба багажніка, а з асфальта падымаецца веласіпедыст.

 

Як высветлілася, веласіпедыст не толькі парушыў ППР, калі ехаў па шасэ пры наяўнасці тратуара, але і неправільна абраў дыстанцыю.

 

Рыхтуючыся да павароту на праcпект, ён павярнуў галаву ўправа, каб пераканацца ў адсутнасці транспарту.

 

Калі заўважыў, што машына перад ім затармазіла, паспрабаваў зрабіць тое ж самае, але ўжо не паспеў і галавой выбіў задняе шкло “Сеата”.

 

Пасля агляду ўрачом хуткай дапамогі веласіпедыст ад гаспіталізацыі адмовіўся.

 

Папярэдняе ДТЗ з удзелам раварыста ў Гродне скончылася больш трагічна: 20 красавіка пад коламі тралейбуса загінула 31-гадовая Святлана Пракофьева, якая рухалася на ровары па праезджай частцы.

 

Паводле http://gaigrodno.by