Аднаму з найбольш вядомых беларускіх дзеячоў Польшчы адмовілі ва ўездзе ў Беларусь
З пытаннямі яму параілі звяртацца ў пасольства Рэспублікі Беларусь ў Варшаве.
Вапа, які шмат гадоў быў старшынём Беларускага аб’яднання студэнтаў, а зараз не толькі кіруе Беларускім Саюзам у Польшчы, а таксама беларускімі СМІ на Падляшшы – Радыё Рацыя і тыднёвікам “Ніва”, не атрымаў адказу ад прэс- сакратара беларускай амбасады, які выказаў здзіўленне і паабяцаў разабрацца.
“Гэтае здарэнне звязанае з тым, што Беларускае Радыё Рацыя, якое вяшчае з Беластоку і Белай-Падляскай – сапраўдны СМІ, які дае беларускаму грамадству незалежную і аб’ектыўную інфармацыю.
Не бачу іншай прычыны для адмовы ўезду ў Беларусь, калі ў мяне ёсць службовая віза, выдадзеная па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” – кажа Вапа ў афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце gazeta.pl.
Паводле http://bialystok.gazeta.pl
Фота з сайта http://new.racyja.com