Гродзенскія маладыя акторы выступяць у польскіх Сейнах

З 9 да 12 чэрвеня ў горадзе Сейны недалёка ад польска-беларускай мяжы пройдзе чарговы Міжнародны фестываль дзіцячых і моладзевых тэатраў “Baltic Satelid”, на якім у ліку выступоўцаў будуць паспяховыя кваліфікаваныя музычна-драматычныя тэатры Гродзенскага гарадскога Дома культуры – “Гарадзенскі званочак” і “Гарадзенская надзея”.

 

Фестываль, які адбудзецца ўжо ў 20 раз, традыцыйна арганізаваны ў форме конкурсу. Прыз будзе прызнаны ў 2 катэгорыях – лепшы дзіцячы калектыў і лепшы моладзевы калектыў, а змагацца за яго будзе 19 тэатраў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Эстоніі.

 

Гарадзенцы не будуць ў Сейнах навічкамі – ужо некалькі разоў прыз трапляў у іх рукі.

 

Акрамя шматлікіх спектакляў, на фестывалі можна будзе трапіць на майстар-класы, падрыхтаваныя студэнтамі і выкладчыкамі Тэатральнай Акадэміі з Клайпеды, Літва.

 

Здымак з www.sejny-ok.pl