Заўзятары “Нёмана” паедуць на фінал у Мінск бясплатна

|

У дзесяці вагонах на фінальны матч гродзенскага “Нёмана” з “Гомелем” паедзе больш за 700 заўзятараў гродзенскага футбольнага клуба і 16 супрацоўнікаў міліцыі, якія будуць забяспечваць бяспеку.

Білеты на цягнік набытыя праз фан-клуб каманды.

ФК “Нёман” аплоціць і ўваход заўзятараў на стадыён.

Пасля гульні, у 22.16, цягнік накіруецца  назад у Гродна.

 

Паводле http://grodnonews.by