Засей зерней любові
Як распавёў “Твайму Стылю” кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, Дзень дзіцяці арганізуецца каталіцкімі святарамі ўпершыню:
– Сэнс свята зводзіцца ў першую чаргу да таго, каб сабраць усіх дзяцей Гродзеншчыны ў адну вялікую каталіцкую сям’ю, у якой можна не толькі маліцца, але і актыўна бавіць вольны час.
Кс. Павел таксама падкрэсліў, што ў невялікіх населеных пунктах не заўсёды адбываюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня дзіцяці, таму свята, арганізаванае Гродзенскай дыяцэзіяй, будзе добрым падарункам не толькі для дзяцей з Гродна, але і тых, што прыедуць з розных куткоў вобласці.
Свята для маленькіх каталікоў адбудзецца 1 чэрвеня пры пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне, пасёлак Паўднёвы (вул. Цэнтральная, 26).
На І Дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці прыедзе больш як 700 дзяцей.
У праграме выступленне танцавальных і музычных калектываў, забавы, гульні, развучванне танцаў і рэлігійных песняў.
Таксама будуць падведзены вынікі конкурсу малюнкаў “Мая парафіяльная святыня” і конкурсу “Мая малітва да Пана Бога”.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.
Пачатак праграмы ў 10.30.
Пазнаёміцца з падрабязнай праграмай свята можна grodnensis.by