У Гродне можа з’явіцца прадстаўніцтва “Россотрудничества”

|

“Россотрудничество” – гэта Федэральнае расейскае агенцтва па справах СНД і міжнароднаму гуманітарнаму супрацоўніцтву.

 

Адкрыццё такога прадстаўніцтва, на думку аўтараў ініцыятывы, будзе спрыяць “модернизации и технологическому развитию потенциала русскоязычных общин и организаций соотечественников”.

 

Удзельнікі канферэнцыі прывіталі таксама ідэю стварэння Фонда падтрымкі і прававой дапамогі суайчыннікам «как важного инструмента политики России по сохранению Русского мира».

 

Яшчэ адной ініцыятывай можа стаць зварот да кіраўніцтва Беларусі, Малдовы і Ўкраіны аб усталяванні ў гэтых дзяржавах Дня расейскай мовы.

 

Гэтае свята плануецца адзначаць 6 чэрвеня ў дзень нараджэння Пушкіна.

 

Прадстаўніцтвы “Россотрудничества” дзейнічаюць сёння ў 68 краінах свету.