Журналіста Андрэя Пачобута будуць судзіць 14 чэрвеня
За кратамі следчага ізалятару ў Гродне Андрэй Пачобут (на здымку) знаходзіцца ад 6 красавіка.
Яго вінавацяць ў абразе прэзідэнта краіны і паклёпе на яго.
Судзіць журналіста будзе суддзя Віталь Ляцко.
У гэтым годзе Пачобут ужо адбыў 15-суткавае зняволенне за тое, што знаходзіўся 19 снежня на Плошчы ў Мінску.