У Гродне з’явіцца 250 новых беспрацоўных
Паводле прэсвага сакратара канцэрна “Беллегпрам” Таццяны Пышкала, Гродзенскі гарвыканкам прынятаў рашэнне пра тое, што прадпрыемства далучаць да ААТ “Гронітэкс”.
– Завод спрабавалі рэанімаваць некалькі разоў, – распавядае спадарыня Пышкала. – У 2002 г. ён быў прызнаны банкрутам. З таго часу шмат разоў спрабавалі паставіць прадпрыемства на ногі. Былі ільготныя крэдыты, дзяржаўная падтрымка. Але праблему гэта не вырашыла. Шэсць год таму прадпрыемства падпісала “міравую” з банкамі, ім адтэрмінавалі пагашэнне крэдыту, аднак завод не толькі не змог заплаціць пазыку, затое назапасіў новыя страты.
Тры гады таму супраць дырэктара завода Рыгора Свірыдава была ўзбуджана крымінальная справа. Яго абвінавачвалі ў нанясенні дзяржаве шкоды на суму 500 млн. долараў. Дарэчы, ён дагэтуль узначальвае “Гроднатэкстыль”. На сёння крэдытарская запазычанасць прадпрыемства складае 9 млрд. руб. Пазыка па падатках складае яшчэ 3 млрд. руб. Завод згубіў рынкі збыту, наладжаныя за савецкім часам. Апошнія гады ад прадукцыі завода – тканіны і пледаў – адмовіліся нават расейцы. Да таго ж, сыравінная база збольшага імпартная .
– Адразу шмат праблемаў сышлося на нашым прадпрыемстве, – кажа намеснік дырэктара Андрэй Нікулін. – Ступень зносу абсталявання – больш за 95%. З-за гэтага выпускаць высакаякасную і канкурэнтаздольную прадукцыю немагчыма. Да нядаўняга часу мы працавалі нават на тым абсталяванні, якое атрымалі пасля вайны па рэпарацый з Германіі. Абнавіць яго каштуе прыкладна 50 млрд. руб – гэта непад’ёмная для нас сума.
Зараз на прадпрыемстве працуюць 300 чалавек. Мяркуецца, што пасля рэарганізацыі працягне працаваць толькі адзін цэх. Працаўладкаваць адразу змогуць толькі 52 чалавекі. Астатніх людзей абяцаюць паставіць на ўлік беспрацоўных і прапанаваць альтэрнатыўную працу.
Здымак з www.ej.by