Людзі выклікалі ДАІ, каб вызваліць дзяцей з нагрэтай на сонцы машыны

|

Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, праз некаторы час выпадковыя мінакі звярнулі ўвагу на тое, што дзеці, пакінутыя на спёцы без свежага паветра, пачынаюць кепска сябе адчуваць.

 

Спробы самастойна адшукаць бацькоў поспеху не прынеслі.

 

Пасля гэтага адзін са сведкаў здарэння затэлефанаваў у ДАІ і паведаміў нумар аўтамабіля.

 

Дзякуючы гэтаму ўдалося атрымаць нумар тэлефону кіроўцы, які праз некаторы час з’явіўся на месца здарэння і адыніў дзьверы аўтамабіля.

 

Як паведаміў “Твайму стылю” начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе гарадзескай ДАІ Яўген Дудко, такія выпадкі фіксуюцца ў Гродне даволі часта.

 

У мінулым годзе, напрыклад, міліцыя каля гадзіны шукала бацькоў дзяцей, якіх пакінулі ў прыпаркаваным ля парку Жылібера аўтамабілі.

 

Пакіданне на працяглы час непаўнагадовага дзіцяці ў салоне перагрэтага на сонцы аўтамабіля можа быць кваліфікавана як пакіданне чалавека ў небяспецы.

 

Крымінальны кодэкс прадугледжвае за гэта пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.