У Беларусі зноў падаражэлі цыгарэты і мяса

|

Пастановай ад 6 чэрвеня 2011 г. № 86 Мінэканомікі Беларусі значна павышае рознічныя кошты на цыгарэты, як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці. Як пратлумачылі ў Мінэканомікі, гэта звязана з некалькімі прычынамі.

 

Па-першае, новыя кошты ўведзеныя ў сувязі са змяненнем сітуацыі на валютным рынку краіны. “Рашэнне абумоўлена ростам курсу асноўных валют у адносінах да беларускага рубля. Менавіта ў залежнасці ад курсу фарміруюцца кошты на тытунёвыя вырабы”, – распавялі ў Мінэканомікі.

 

Па-другое, рашэнне звязана з выкананнем плану мерапрыемстваў па барацьбе з тытунекурэннем згодна з канвенцыяй Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя.

 

Па-трэцяе, павялічэнне коштаў заклікана да прадухелення несанкцыянаванага вывазу тытунёвых вырабаў за межы рэспублікі.

На большасць марак павышэнне коштаў склала ад 30 да 60%. У той жа час на шэраг цыгарэт нізкай цэнавай катэгорыі, якія вырабляе “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, кошты не змяніліся. Рознічныя кошты на іх павялічыліся яшчэ ў студзені гэтага года.

 

Падаражэнне мяса Мінэканомікі тлумачыць ростам сусветных коштаў на найважныя сыравінныя рэсурсы, а таксама ўсё той жа сітуацыяй на валютным рынку і прадухеленнем вывазу свініны за межы дзяржавы.

 

Паводле http://telegraf.by

 

Фота з lietinglonsi.tk