У Гродна загучыць джаз

|

Фестываль пачнецца 24 чэрвеня ў 19 гадзін. У рамках праграмы першага дня адбудзецца юбілейны канцэрт аркестра Гарадзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Б.Мягкова з удзелам шматлікіх гасцей: В. Дайнека, А. Кацікава, В. Скаражонка, Д.Завітушкі і інш.

 

У праграме другога дня запланаваны выступы мінскіх калектываў “Real Jazzz Band”,  “Cherry Jazz”,  “Tanin Jazz”, “Greenstream”, гарадзенскіх “Stop Time” і “Капрыз”, лідскага калектыва “Big Band” Д. Ціхана, а таксама польскіх гасцей з Варшавы “Jazzpospolita”.

 

У рамках фестывалю пройдуць майстар-класы па танцам свінг, хастл і сальса, а таксама майстар-клас па бодзі-арту.

 

Фестываль пройдзе пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польша ў Гродна.

Квіткі можна набыць у касах абласной філармоніі.

 

Фота з forum.grodno.net