У Лідзе пройдзе міжнародны эканамічны форум

|

Выстаўка-прэзентацыя і форум пройдуць ў Лідзе 6-ы раз. На выстаўцы будзе прадстаўлена прадукцыя вытворцаў Лідскага рэгіёну – сельскагаспадарчая тэхніка, аўтобусы, лакафарбавая прадукцыя, вырабы са шкла і крышталю, мэбля, абутак, адзенне, прадукцыя харчовай галіны і інш. Удзел прымуць арганізацыі ўсіх форм уласнасці, у тым ліку і індывідуальныя прадпрымальнікі.

 

У рабоце форуму прымуць удзел замежныя дэлегацыі і госці з іншых беларускіх рэгіёнаў. Плануецца арганізаваць насычаную культурна-забаўляльную праграму з удзелам зорак беларускай эстрады і спорту, кірмашы майстроў народнага промыслу і рамёстваў.

 

Галоўная мэта мерапрыемстваў – ажывіць гаспадарчае жыццё Лідчыны, наладзіць новыя партнёрскія сувязі з іншымі рэгіёнамі і гарадамі.

 

За 6 гадоў выстаўку і форум “Ліда-рэгіён” наведалі дэлегацыі з 25 краін, у тым ліку прадстаўнікі 18 дыпламатычных прадстаўніцтваў.

 

Фота з grodnonews.by