Гарадзенскія таксоўкі падаражэлі на 11%

|

Падаражэнне паслугаў звязана з учарашнім павышэннем коштаў на паліва. Як паведамілі ў гарадзенскіх службах таксі, апошні раз іх кошты ўздымаліся ў канцы мая – на 12,5%, што таксама было выклікана падаражэннем паліва.

 

Нагадаем, што гэта ўжо чацвёртае павышэнне коштаў на паліва за гэты год.

 

Фота з telegraf.by