Адчуй сябе ў шкуры беларускага журналіста
Стваральнікі гульні прапануюць “… знайсці вольную хвілінку для «рэлаксу» ў кампаніі старых знаёмых – КДБіста, Чыноўніка, АМАПаўца і Суддзі. А людзям іншых прафесій – ненадоўга прымерыць на сябе «скуру» беларускага журналіста”.
Гульню можна спампаваць альбо карыстацца ёй у рэжыме онлайн.
Як паведамляе сайт “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, гульня з’яўляецца працягам мультымедыя-праекту «Свабода слова — твая свабода», які стартаваў у лютым гэтага года.
У яго межах створаны дакументальны міні-фільм пра наступствы падзеяў 19 снежня 2010 г. для беларускіх журналістаў, а таксама флэш-анімацыйны ролік «У Беларусі журналістаў караюць з прафесію».