Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка
Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертіфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ.
Акрамя курса яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, у часе якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.
Патэнцыйныя кандыдаты павінны:
• быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
• запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
• даслаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
• прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
• быць сябрам няўрадавай арганізаці ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова);
• мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова);
• размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (неабавязкова).
Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым. Заявы прымаюцца да 26 чэрвеня 2011 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць.
Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application. Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 9 ліпеня 2011 г. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).
Крытэры адбору:
1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі.
Ілюстрацыя http://www.udf.by