Гродзенскія лясы выратуе надвор’е

|

Як паведаміў начальнік аддзела аховы і абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Сяргей  Вайцешын, сітуацыю ў лясах адсочвае гідраметцэнтр, які аналізуе тэмпературу, вільготнасць, моц ветру і і ншыя фактары  ды перадае інфармацыю ў лясгасы.

Хутчэй за ўсё праз некалькі гадзін пажаранебяспека будзе знятая і па ўсёй вобласці.

 

На дадзены момант уся “баявая” тэхніка, якая абслугоўвае 11 лясгасаў вобласці, застаецца ў поўнай гатоўнасці.

На дзяжурстве 60 пажарных машын, каманды якіх падрыхтаваныя да тушэння лясных пажараў.

Хаця сіноптыкі прагназуюць па ўсёй тэрыторыі вобласці дажджы на наступныя двое сутак.

 

З пачатку сезона ў вобласці адбылося 24 лясных пажара, ад якіх пацярпелі 6,35 гектара лесу.