Слонімцы ўшануюць памяць Міхала Валовіча
Іван Бедка, адзін з арганізатараў мерапрыемства:
–Мы хочам ушаванаваць памяць патрыётаў, якія змагаліся за Бацькаўшчыну.
Хочам нагадаць, што патрыёты былі не толькі ў Айчынную вайну. Некаторыя, як Валовіч, мелі ўсё. Ён быў вельмі заможны, але ў свае 25 гадоў рызыкнуў жыццём за вызваленне Радзімы.
Можа ягоны прыклад дапаможа абудзіць патрыятызм.
Маёнтак Валовічаў быў непадалёк ад Парэчча, ягоныя паплечнікі – таксама былі з мясцовых. Гэта нашыя слонімскія людзі.
Ушанаванне памяці паўстанцаў на Слонімшчыне стала ўжо традыцыяй. Штогод некалькі дзясяткаў чалавек збіраецца каля памятнага знака, ўсталяванага на мясцовых могілках.
Іван Бедка:
–На помніку – 8 прозвішчаў, гэтых людзей улады схапілі ў лесе. Некаторых саслалі, а Валовіча павесілі.
Нават ягоным родным не сказалі, дзе падзелі цела, але, распавядаюць, што маці, заможная жанчына, выкупіла цела сына і пахавала каля царквы, што побач з маёнткам.
На гэтым месцы мы ўсталявалі крыж, але нехта вырваў яго і кінуў ля рэчкі.
Тады, з дазволу ўладаў, мы зрабілі сціплы памятны крых, ля якога і збіраемся штогод.
Пачатак мерапрыемства 18 чэрвеня ў 11:30 каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам.
Збор усіх ахвотных далучыца – у 11:00 у Слоніме каля кінатэатра “Мір” па вул. Пушкіна.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 8(029) 96-99-315.
Паводле Вікіпедыі Міхал Валовіч – сын слонімскага падкаморыя. Навучаўся ў Віленскім універсітэце, быў блізкім да філаматаў і філарэтаў.
Пасля паразы нацыянальна-вызваленчага паўстання мусіў эміграваць ц Францыю, але вырашыў далучыцца да ваеннай экспедыцыі на колішнюю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, каб узняць там сялянскае паўстанне.
19 сакавіка 1833 года паўстанцы перайшлі мяжу Расейскай Імперыі і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з Парэчча, Вострава і Бардашоў.
Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме, каб вызваленыя вязьні далучыліся да паўстанцаў.
Гарадзенскі губэрнатар Мураўёў даў загад абкружыць атрад над Шчарай. Дакументы сьведчаць, што пры затрыманьні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе.
Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засьведчыў, што «хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстаньне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян».
11 чэрвеня 1833 у Гродне распачаўся судовы працэс.
Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялянаў, кіраўніка атраду прысудзілі да пакараньня сьмерцю праз чацьвертаванне, аднак князь Далгарукаў змякчыў прысуд.
Ю. Валовіча павесілі ў Гродне (паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспектам Касманаўтаў).
Цела павешанага ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не змаглі адшукаць.
Астатніх паўстанцаў саслалі ў Сібір— на катаржныя працы, у арыштанцкія роты, на пасяленне.
На фота: Міхал Валовіч і Лявон Працлаўскі
Фота з сайта http://be-x-old.wikipedia.org