“Песняры” спелі на карысць Наваградскага замку

|

Сродкі , атрыманыя ад канцэрта “Песняроў” у Наваградку, накіраваныя на кансервацыю вежаў Наваградскага замку. Такім чынам, унёсак на аднаўленне помніка зрабіў кожны, хто набыў білет.


Міністэрства культуры супольна з Белтэлерадыёкампаніяй, Гродзенскім аблвыканкамам і Наваградскім райвыканкамам абвясцілі рэспубліканскую акцыю “Захаваем Наваградскі замак разам”.

Заробленыя праз арганізацыю культурных мерапрыемстваў грошы пойдуць на рэстаўрацыю помніка архітэктуры 13-16 стагоддзяў.

На чарзе працы па кансервацыі вежаў.

Сродкі на распрацоўку праектнай дакументацыі збіралі з дапамогай латарэі “Скарбніца”.

Тады ўдалося сабраць 101 мільён рублёў.

Паводле http://www.belta.by