УУС выклала сваю версію падзеяў у Брузгах

|

Пікетоўшчыкі высоўвалі патрабаванні сустрэчы з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады для абмеркавання ўведзенага абмежавання на вываз прадуктаў і аўтамабільнага паліва.

Такая сустрэча была арганізаваная.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў прапанавалі ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі вызваліць праезжую частку, перайсці на тратуар і працягнуць канструктыўны дыялог цывілізаваным шляхам.

Пры гэтым грамадзян папярэдзілі пра неправамоцнасць іх дзеянняў, адказнасць за дадзеныя парушэнні грамадскага парадку.

 

На папярэджанні грамадзяне не рэагавалі, працягвалі блакіраваць праезд да пункта пропуску, брыдкасловілі, асобныя знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Невызначанай асобай з боку пікетоўшчыкаў быў распылены слезацечны газ.

У выніку пацярпеў супрацоўнік міліцыі і грамадзянская асоба.

Каля 21 гадзіны рух аўтатранспарту на міжнародным пункце пропуску “Брузгі” быў адноўлены.

 

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкаму “Твайму стылю” не назвалі колькасць затрыманых удзельнікаў пікета ў Брузгах, але паведамілі, што ў дадзены момант вызначаюцца асобы, якія маюць дачыненне да парушэнняў.

Прававую ацэнку іх дзеянням дасць суд, але інкрымінавацца ім могуць непадпарадкаванне законным распараджэнням альбо патрабаванням службовай асобы падчас выканання службовых абавязкаў (артыкул 23.4 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях) і парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання (арт.23.34).

 

Паводле  http://uvd.grodno.by