Музычныя вечары ў Мірскім замку
Адкрые праграму ў 21 гадзіну 17 чэрвеня канцэрт “Песня году Беларусі”, на якім выступяць 25 беларускіх эстрадных выканаўцаў, чые песні часцей за іншыя круцілі беларускія радыёстанцыі.
У 24 гадзіны беларускіх зорак зменіць Александр Іваноў і група “Ронда”.
18 чэрвеня аматараў музыкі чакае вечар рамансаў, пасля якога пачнецца творчая вечарына народнага артыста Расіі Эдуарда Хіля і беларуса Эдуарда Ханка.
19 чэрвеня на канцэрце “Мірскі скрутак” аматараў этнічнай музыкі парадуюць «Троіца», «Kriwi», «Стары Ольса». Весці праграму будуць Аляксандра і Канстантын.
У завяршэнне музычных вечароў апоўначы ў межах канцэрта “Жывы рок” выступяць групы«Жнюв», «ProSSpect», «Без билета», «Handmade» ды іншыя. Вядучыя канцэрта – Іван Вабішчэвіч і Каця Пытлева.
Уваход на танцпол – па білетах, якія можна будзе набыць на месцы.
Уваход на прылеглую тэрыторыю вольны.
Тыя, хто не зможа наведаць “Музычныя вечары ў Мірскім замку”, атрымаюць магчымасць паглядзець іх у запісе на канале АНТ з 21 па 26 чэрвеня.