Мільярды з бюджэту на развіццё прывабнасці
У рамках мерапрыемстваў Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва Гродзенскай вобласці на 2010-2012 гады, паведамляе гарвыканкам, ажыццяўляецца фінансаванне інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва.
Стаўка за карыстанне грашовымі сродкамі складзе 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацбанка Рэспублікі Беларусь плюс 2% маржы банка (на сёння – 10% гадавых). Адбор інвестыцыйных праектаў будзе ажыццяўляцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Праекты павінны адпавядаць наступным напрамкам: арганізацыя і развіццё вытворчасці прадукцыі, аказання паслуг, стварэння новых працоўных месцаў.