Слонімскія і лідскія лясы закрытыя для наведвання

|

Больш за ўсё – у Брэсцкай вобласці. У Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах гэтага рэгіёну па-ранейшаму трымаецца надзвычайны клас пажарнай небяспекі. 62 пажары адбылося ў лясах Гомельскай вобласці, 40 – у Магілёўскай, 39 – у Менскай.

 

Дажджы, якія прайшлі ў некаторых раёнах істотна не паўплывалі на сітуацыю з пажарнай небяспекай у лясах. Таму абвешчаныя мясцовымі выканаўчымі органамі забароны на наведванне лясоў не здымаюцца.

 

Па стане на 14 чэрвеня ў сувязі з высокай пажарнай небяспекай забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей (за выключэннем Мінскага раёна), у Гродзенскай вобласці – у Слонімскім і Лідскім раёнах.

Па інф. БелТА

Ілюстрацыя http://www.klops.ru