Гродзенскія артысты выступяць на міжнародным фэсце ў Беластоку

|

На фэсце сваю творчасць запрэзентуюць Беларускі музычны тэатр “Рада” з праграмай “Казакі”. Праграма складаецца з песняў і танцаў, якія звяртаюцца да традыцый казацтва Беларусі, Украіны і Расеі. Таксама Гародню на беластоцкім фэсце прадставіць ансамбль песні, танца і музыкі “Белыя Росы“.

 

Гарадзенскія калектывы будуць выступаць сярод гуртоў з Польшчы, Украіны, Літвы, Расеі, Славакіі, Сербіі, а таксама Індыі.

 

Падляская актава культур” будзе ладзіцца ўжо чацвёртым разам. Галоўная мэта фэстывалю – прэзентаваць творчыя калектывы з Польшчы і краін, якія звязаныя з меншасцямі, што жывуць у Падляскім ваяводстве – беларусамі, літоўцамі, расейцамі, татарамі, украінцамі, габрэямі, цыганамі. Арганізатары таксама запрашаюць да ўдзелу творцаў і з іншых культур.

 

Арганізатары мяркуюць, што фэст можа стаць “месцам супрацоўніцтва і абмену дасьведам паміж творцамі, ствараць таксама для ўдзельнікаў і гледачоў шанец пазнаёміцца з багаццем культуры і традыцый Падляшша, Польшчы і краін Усходняй Еўропы, а таксама адначасова навучыць талерантнасці і пашаны да культурнай, рэлігійнай адметнасці розных народаў.

 

alt=”Image 15361″ sub=”Белыя росы” >

 

Здымкі fotogrodno.net, www.oktawa.woak.bialystok.pl