На возеры Юбілейным забаранілі карыстацца катамаранамі
Як паведамляе “Гродзенская праўда”, прыватнік-уладальнік катамаранаў лічыць прычынай здарэнняў наўмысныя дзеянні канкурэнтаў, якія, маўляў, павыкручвалі пробкі ў паплаўках катамаранаў, з-за чаго тыя пры рэзкіх рухах танулі.
Ці так гэта павінен адказаць тэрміновы тэхагляд усяго парку прыватных катамаранаў.
>
Як паведамляе газета са спасылкай на пракурора Кастрычніцкага раёна Ўладзіміра Клішына, на Юбілейным возеры ёсць таксама праблемы з недахопам парковак, туалетаў.
Пытанні ў супрацоўнікаў пракуратуры выклікае і законнасць продажу алкаголю ў папулярным сярод гарадзенцаў месцы адпачынку.
Фота prosto-free