Ігар Банцар настойвае на безпадстаўнасці свайго затрымання
Уладзімір Кісялевіч:
–Зараз выпішу ордэр, паспрабую сустрэцца з Ігарам, каб перадаць яму скаргу, якую я ўжо падрыхтаваў.
Зразумела, разгляд адбудзецца не хутка, ужо пасля таго, як Ігара выпусцяць, але падаваць скаргу трэба, бо, нават калі нічога не зменіцца, чалавек выказвае сваю пазіцыю.
Анжаліка Арэхва, жонка:
– Ігар хоча выкарыстаць сваё права, скардзіцца на тое, што затрыманне і абвінавачванне безпадстаўныя, хоць і ведае, што гэта будзе безвынікова.
Гродзенскі журналіст і актывіст непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Ігар Банцар быў затрыманы 14 чэрвеня напярэдадні суда над Андрэем Пачобутам.
Прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве, 15 чэрвеня Банцар прыгавораны да 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Вядома, што адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку.