Футбалісты “Нёмана” парадавалі заўзятараў галамі
Лік у сустрэчы ў сярэдзіне першага тайму адкрылі госці.
“Нёман” амаль тут жа адказаў прыгожым голам Дзямідовіча.
Праходзіць яшчэ некалькі хвілін – і гарадзенцы ўжо наперадзе.
Гэта адзін з любімцаў гарадзенскай публікі Дзмітрый Кавалёнак (на здымку) адзначыў вяртанне ў асноўны склад фірмовым трапным ударам галавой.
>
Пасля перапынку Кавалёнак вызначаецца яшчэ раз.
3-1 і, здаецца, гульня зробленая, але… Памылка гарадзенскай абароны – і ад перавагі “Нёмана” зноў застаецца адзін гол.
“Нёман”, аднак, працягвае гнуць сваю лінію. Некалькі шансаў забіць меў Вадзім Дзямідовіч, але кропку ў сустрэчы робіць Іван Дзянісевіч.
Радасць ад перамогі футбалістам і заўзятарам “Нёмана” падпсавала неабавязковае выдаленне Аляксея Сучкова на апошніх хвілінах гульні.
Суддзя палічыў, што паўабаронца зацягвае час сустрэчы і паказаў жоўтую картку. Для Аляксея яна стала другой, што азначала аўтаматычнае выдаленне.
Пасля гэтай перамогі “Нёман” набраў 17 ачкоў і ўзняўся з 10-га на 8-е месца.
19 чэрвеня. “Нёман” – “Нафтан”, Наваполацк 4:2
Фота Яраслава Ванюкевіча