Што набываюць беларусы падчас крызісу?

|

І вось што атрымалася:

 

З харчовай групы тавараў беларусы найбольш актыўна набывалі алей (на 29,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2010 года).

 

Продаж макаронных вырабаў узрос на 29,5%, сокаў – на 27,3%, мяса – на 17,9%.

Але несумненным лідэрам продажу стаў… алкаголь.

 

 

Каньяку і брэндзі рэалізавана 146,6 тысячы дал ( на 45,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году), лікёра-гарэлачных вырабаў – 862,6 тысяч дал (на 43,6% больш), вінаградных він – 1 мільён 330,4 тысячы дал (больш на 27,2%).

 

Піва з студзеня па май уключна прададзена 13 мільёнаў 169,2 тысячы дал (на 23,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году).

 

 

Адносна не нашмат павялічыўся продаж гарэлкі – на 10,3% (рэалізавана 4 мільёны 664,8 тысячы дал).

 

Доля гарэлкі ў агульным аб’ёме ўжывання алкаголю склала – 44,3% ( летась – 45,4%).

 

Пазіцыі крыху саступіла пладовае віно – 29,5% у аб’ёме продажу замест 31,4% летась.

 

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме таваразвароту склала 10,4%.

 

 

З нехарчовых тавараў асаблівы попыт быў на будаўнічыя матэрыялы: прададзена на 65% больш за аналагічны перыяд мінулага года, сінтэтычныя мыйныя сродкі – на 50,1% больш, абутак – на 46,6% больш, трыкатажныя вырабы – больш на 35,3%.

 

Фота з сайта http://www.anime.oko.by