Будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС зацягваецца

|

Як стала вядома “Твайму стылю”, будаўніцтва станцыі адстае ад графіку і можа быць скончана толькі ў 2012 г.

 

Будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС пачалося ў 2008 г. Кошт праекта складае каля 100 млн. долараў.

 

Магутнасць станцыі дазволіць выпрацоўваць 85 мільёнаў кВт.г. электраэнергіі. Гэтага мусіць хапіць на забеспячэнне побытавых патрэбаў 70 тысяч кватэр.

 

Два гады таму ў інтэрв’ю “Вячэрняму Гродна” галоўны інжынер праекта, прадстаўнік украінскага субпадрадчыка “Укргіппраект” Анатоль Папенка ацаніў магчымыя страты ад затрымкі тэрмінаў пуску станцыі прыкладна ў 285 тыс. долараў у месяц.

 

Прыкладна толькі штомесяц мог бы каштаваць продаж вырабленай станцыя электраэнэргіі.

Ад самага пачатку праект будаўніцтва станцыі выклікаў пратэсты беларускіх эколагаў.

 

На іх думку, рашэнне пра будаўніцтва ГЭС прымалася без уліку меркавання грамадскасці.

 

Апроч таго, улады не арганізавалі паўнавартаснага грамадскага абмеркавання зробленай імі ацэнкі ўздзеяннія праекта на навакольнае асяроддзе.

 

Такім чынам Беларусь парушыла палажэнні падпісанай ёй Орхускай Канвенцыі, якая абавязвае ўлады кожнай краіны забяспечыць доступ грамадскасці да такога кшталту інфармацыі.