Улады Беластока звярнуліся да кіраўніцтва Беларусі

|

На думку дэпутатаў, пачатак дзеяння такой умовы спрыяў бы ўмацаванню сямейных, дзелавых і культурных сувязяў паміж жыхарамі памежных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы.

 

Ад 1 чэрвеня збор подпісаў жыхароў Беласточчыны пад падобным зваротам ладзіць таксама дэпутат польскага сэйму Роберт Тышкевіч.

 

Польскі бок вінаваціць у адцягванні тэрміну пачатку дзеяння дамовы кіраўніцтва Беларусі.

 

Толькі нядаўна стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ратыфікаваў дамову яшчэ ў снежні 2010 г., аднак беларускі бок не палічыў патрэбным праінфармаваць пра гэта палякаў.

 

Яснага тлумачэння прычынаў зацягвання справы з беларускага боку пакуль так і не прагучала.

 

Польскія СМІ працытавалі толькі словы прэс-сакратара беларускай амбасады Аляксея Зелянко, які заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў малым прыгранічным руху з Польшчай, але “узровень палітычных стасункаў, які існуе зараз, не спрыяе гэтаму”.

 

Спрашчэнне рэжыму перасячэння мяжы з беларускага боку зараз выглядае праблематычным.

 

Зусім нядаўна ўрад Беларусі абмежаваў вываз за мяжу цэлага шэрагу тавараў, а таксама колькасць паездак у Польшчу на прыватных аўтамабілях.

 

Фота: poranny.pl