Падлетак выбіў шыбы ў некалькіх цягніках

|

Міліцыя выявіла, што “стралком” аказаўся 16-ці гадовы навучэнец сельскагаспадарчага ліцэю.

 

У якасці месца для засады ён абраў перагон у раёне вёсак Ражанка-Скрыбаўцы ў Шчучынскім раёне.

 

Чыгуначнікі ацанілі страты ў 200 тыс. рублёў. Падлетку пагражае сур’ёзны штраф.

 

Нагадаем, што ў канцы мінулага года дзіцё ледзь не пусціла пад адхон цягнік Гомель-Гродна.

 

У суседняй Расеі, дзе такія здарэнні адбываюцца досыць часта, чыгунка выпусціла ролік, які папярэджвае пра адказнасць за такога кшталту ўчынкі.

 

Фота: photopolygon.com