Былы прэзідэнт Еўрапарламента ўзяў шэфства над Кіркевічам

|

Экс-прэзідэнт Еўрапарламента адзначыў, што Алесь Кіркевіч, нягледзячы на маладыя гады, — прыклад барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў сваёй роднай Беларусі.

 

Для мяне важна падтрымаць яго актыўнасць як прадстаўніка грамадзянскай супольнасці. Я патрабую ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб ён неадкладна вызваліў гэтага ды іншых палітвязняў, — гэтак Ханс-Герт Пёттэрынг патлумачыў сваё далучэнне да кампаніі “Шэфства над палітвязнямі“.

 

alt=”Image 15484″ >

 

Кампанію “Шэфства над палітвязнямі” ініцыявала некалькі месяцаў таму праваабарончая арганізацыя “Libereco — Partnership for Human Rights” са штаб-кватэрай у Боне. Мэта кампаніі — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі ад нямецкіх парламентарыяў маральную і палітычную падтрымку. Сутнасць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям’ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі дзеля іх вызвалення.

 

Нагадаем, Алесь Кіркевіч атрымаў 4 гады пазбаўлення волі за “ўдзел у масавых беспарадках” 19 снежня, вырак быў вынесены 4 мая ў Кастрычніцкім судзе Менска на пяты дзень судовага паседжання.

 

Здымак nv-online.info