Каму – канцэрт, а каму – пратакол за маўклівыя паводзіны

|

Але затрымлівалі не яе прадстаўнікоў, як удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі (сцягі!), а як раз наадварот – тых, хто нічога не трымаў і нічым не махаў.

 

Як паведамляе «Радыё Рацыя», затрымалі 15 чалавек і адправілі ў Кастрычніцкі РАУС Гродна. Затрымалі і Ігара Банцара, журналіста і актывіста непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, які 15 чэрвеня быў прыгавораны да 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Падалося мала? Яго машыну затрымала гродзенскае ДАІ, нібыта ў машыне Банцара ёсць забароненыя… фіранкі.

 

Вось што казалі людзі с плошчы:

 

– Я быў і ў мінулую сераду. Сёння прыйшоў з жонкай, і яшчэ буду выходзіць. Усіх сяброў прывяду!

– Больш немагчыма сядзець у хаце.

 

Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах, у тым, што людзі моўчкі шпацыруюць або стаяць на вуліцах, не маюць пры сабе ніякіх плакатаў з заклікамі і не выкрыкваюць лозунгаў няма абсалютна ніякага крыміналу. Так можна і з чаргі за цукрам, у якой моўчкі стаяць пакупнікі, выдзіраць людзей і цягнуць у акругу. Аднак … Таму ўсе затрыманні – хутчэй бачнасць захавання “законнасці”.

 

Дарэчы, у перадачы БТ «Зона Х», акцыя ў Мінску была прадстаўлена, як несанкцыянаваны мітынг пьянай моладзі за заходнія грошы. Ну, а ніякай фаназіі ў афіцыйнай прапаганды!

На фота (http://gazetaby.com): акцыя 22 чэрвеня ў Мінску