Беларуска-эстонскае прадпрыемства па выпуску сродкаў для чысткі з’явіцца ў Гродна

|

Прадпрыемства мае намер выкарыстоўваць для вытворчасці пераважна айчынную сыравіну і экспартаваць каля 70% вырабленай прадукцыі. Будзе створана каля 40 працоўных месцаў. Аб’ём інвестыцый у вытворчасць складзе больш за 1 млн. еўра. Першыя партыі прадукцыі кампанія мае намер выпусціць ўжо ў трэцім квартале бягучага года.

 

У цяперашні час у складзе СЭЗ «Гроднаінвест» 52 прадпрыемствы, на якіх працуе больш за 11,1 тыс. чалавек. Акупаемасць інвестыцыйных праектаў складае ад 2 да 2,5 гадоў.

Па інф. БелТА