“Песні праўды” Саўкі ды Грышкі прагучаць у Гродне

|

Больш чым год Рыгор Глык, апазіцыянер са стажам, ды Савелій Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, абмяркоўвалі на сайце Радыё Свабода набалелыя пытанні ў нашай краіне.

 

Што атрымалася ў выніку – можна пабачыць на прэзентацыі дыска, якая адбудзецца 1 ліпеня а 18 гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

 

Мультымедыйны дыск складаецца з 50 кампазіцый, які апрача гэтага змяшчае малюнкі і бонус – відэа.

 

Кожны прысутны атрымае дыск у падарунак. Уваход вольны.

 

Здымак Радыё Свабода