5 ліпеня Андрэй Пачобут скажа апошняе слова
Суд заслухаў выступы абодвух адвакатаў журналіста, якія звярнулі ўвагу на парушэнне крымінальна-працэсуальнага кодэксу падсас следства, парушэнне міжнародных актаў і дамоваў, падпісаных Беларуссю.
Суддзя і пракурор пытанняў не мелі, таму судовых спрэчак як такіх не адбылося.
Хадайніцтвы абароны аб допыце сведкаў суддзя задаволіць адмовіўся і абвясціў перапынак да 5 ліпеня.
У гэты дзень Андрэю Пачобуту дадуць апошняе слова.
Ці будзе 5 ліпеня абвешчаны прысуд, невядома.
На папярэднім пасяджэнні суда 24 чэрвеня пракурор папрасіў пакараць журналіста 3 гадамі калоніі.
Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.
З 6 красавіка журналіст знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне.
Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко.