Савецкая плошча раптам ператварылася ў гандлёвую
Увесь вечар прадстаўнікі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці і мясцовых крамаў усталёўвалі намёты ды прылаўкі, і сёння з раніцы пачаўся гандаль.
Кірмаш называецца “Тыдзень беларускага вытворцы” і будзе працаваць цэлы тыдзень.
У асартыменце ежа, піва, мёд, дзіцячая вопратка, кнігі…
Звычайна гандаль тут павінны спыняцца ў 19 гадзін, але сёння ён працягнецца да 20.00.
Упраўленне культуры рыхтуе для гасцей кірмашу культурную праграму: выступы духавога аркестра Гродзенскага ўпраўлення МНС і калектыву “Гарадзенскія трубы”.
У астатні час кірмаш будзе суправаджацца фонавай музыкай.
Кірмаш зладжаны ў тэрміновым парадку, і на сайце Гродзенскага гарвыканкама пра незапланаваны тыднёвы выяздны гандаль да гэтай пары няма ніякіх абвестак.
На фота: Tак сёння выглядае галоўная плошча Гродна