Залессе чакае валанцёраў

|

Беларуская Асацыяцыя клубаў “ЮНЭСКА” запрашае моладзь у міжнародны валанцёрскі летнік “Замкі Беларусі”, які з 13 да 26 ліпеня  пройдзе на тэрыторыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).


Падчас летніка валанцёры будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні тэрыторыі палаца Агінскага, а таксама ў навучальных трэнінгах, культурных мерапрыемствах, экскурсіях і вандроўках.

Удзельнікамі летніка стануць 20 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў.

Арганізатары забяспечваюць 3-разовае харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, кожны з якіх павінны скласці ўнёсак у памеры 2 базавых велічынь.

Праезд валанцёры аплочваюць самастойна.

Удзельнікі летніка адбіраюцца на конкурснай аснове.

Кожны кандыдат павінен да 5 ліпеня адправіць арганізатарам анкету-заяўку .

 

У радавым маёнтку ў Залессі грамадскі дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі пражыў 20 гадоў.

Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў яго знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”.

Палац Агінскага ў Залессі – помнік архітэктуры класіцызму пабудаваны ў пачатку XIX ст.  віленскімі дойлідамі.