Проста аслупянець: новыя пошліны на аўто па расійскіх правілах
Такі “падарунак” беларусы атрымалі з-за ўступлення краіны ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам.
Да ўвядзення новых мытных пошлін ўжо ўсё гатова, інфармацыя пра іх з’явілася на стэндах мытняў.
Прывядзём просты прыклад. Наш калега Сяргей набыў два тыдні таму ў Нямеччыне ў салоне машыну Volvo S60 2002 года выпуску за
4 900 еўра. Каля 1000 еўра ён заплаціў за растаможку (аб’ём 2 400), затраты на паездку і перагон склалі 500 еўра.
Такім чынам машына абышлася ў 6 400 еўра.
Цяпер толькі растаможка такога аўто будзе складзе 12 тыс. еўра! (5 еўра х 2400 кубікаў = 12 000).
Плюсуем 5 400 (4900+500), атрымліваецца, што
зараз такая машына абыйдзецца яму ў 17 400 еўра.
Возьмем больш бюджэтны «варыянт»: аўтамабіль 2007 года з аб’ёмам рухавіка 1 600. Яго растаможка будзе каштаваць 4 000 еўра (2,5х1600). Растаможка аўтамабіля 2003 года з аб’ёмам рухавіка 1 600 абыйдзецца цяпер вам у 5 600 еўра (3,5х1600).
Здымак з vgr.by