Дэпутаты прагназуюць значны эканамічны ўздым у Гродзенскай вобласці
Да 2015 года, піша БелТА, запланавана павелічэнне валавога рэгіянальнага прадукта ў 1,6-1,7 разы.
У 1,4 разы ўзрастуць аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у параўнанні з 2010 годам павялічацца на 90%, экспарт тавараў – на 97%, паслуг – на 149,5%.
Аблсельгастэхніка плануе да 2015 года рост аб’ёмаў прадукцыі ў 2 разы.
Гродзенская табачная фабрыка “Нёман” мяркуе павялічыць выпуск прадукцыі на 60% у параўнанні з 2010 годам.
“Мастоўдрэў” наладзіць вытворчасць пліт MDF/HDF ( у тым ліку на экспарт) правядзе мадэрнізацыю фанернага цэху.
“Лідааграпроммаш” узяла абавязацельствы засвоіць за пяць год выпуск 14 відаў новай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Стаўка будзе рабіцца на выкарыстанне канкурэнтных пераваг вобласці: чалавечы патэнцыял, выгоднае геаграфічнае становішча і наяўнасць прыродных рэсурсаў.
Неканкурэнтназдольная вытворчасць будзе паступова згортвацца, а вытворчасць прадукцыі адпаведнай патрабаванням сусветных стандартаў павінна ўзрастаць.
У Гродзенскай вобласці з’явяцца холдынгі, кластары,стратэгічныя альянсы.
Павялічыць аб’ёмы вытворчасці вытворцы плануюць перадусім за кошт рэалізацыі на прадпрыемствах Гродзенскай вобласці інвестыцыйных праектаў.
Толькі “Гродна Азот” мяркуе рэалізаваць восем інвестпраектаў.