Басовішча-2011: складзена праграма, пра візы нічога не чуваць

|

Вядучым «Басовішча» сёлета будзе Андрэй Такінданг.

 

Праграма Басовішча-2011

Пятніца 22.07.2011

  • 15:30 Вольная Сцэнa
  • 16:30 Адкрыцё фестывалю
  • 16:40 Конкурс маладых гуртоў
  • 18:45 Yellow Brick Road
  • 19:45 Akute
  • 20:45 Zero-85
  • 21:45 R.U.T.A.
  • 23:00 TT-34
  • 00:00 Exist M
  • DJ sety / “Bajka-Nur” :
  • 01.00 TOM ENCORE
  • 03.00 EASTERN BORDERLINE MASSIVE

Субота 23.07.2011

  • 11:00 Майстэр-клас трафарэтаў
  • 12.00 «Кіно якое трэба ведаць»
  • 15:30 Вольная Сцэнa
  • 17:00 Лаўрэат конкурсу
  • 18:00 Beton
  • 19:00 DakhaBrakha & Port Mone
  • 20:30 Tymon & Transistors
  • 22:00 Neuro Dubel
  • 23:30 IQ48
  • 00:30 Znich

Нядзеля 23.07.2011

  • 12:00 «Кіно якое трэба ведаць»
  • 15:00 Паказ вынікаў майстар-класаў

У конкурсе маладых гуртоў выступяць 5 выканаўцаў, абраных журы сярод 22 дасланых заявак, а таксама лаўрэат 2 месца Фестывалю Men’s Fest.

  • 1. Harotnica
  • 2. Yellow Power
  • 3. Avias
  • 4. Vuraj
  • 5. Kashlaty Voh
  • + Amaroka

Пераможцаў, якія атрымаюць 1000$, абярэ журы ў складзе: Міхал Аўчарэк — журналіст Польскага Радыё (Trójka – Polskie Radio), Багуслаў Касперук — музыка (Zero-85), Tаццяна Заміроўская — музычны крытык.

Мы папрасілі БАС сфармуляваць ў адным абзацы, чаму сёлета варта ехаць на Басовішча:

«Сёлетні XXII Фестываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча пакажа, што беларуская музыка жыве і маецца добра.

Арганізатары вырашылі зрабіць стаўку на тое, што ёсць самым важным на музычным фестывалі – зусім новую і яшчэ большую сцэну з лепшым гукам.

Запрасілі таксама многа гуртоў, якія прэзентуюць розныя музычныя жанры.

Гледачы пачуюць перадусім рок, мэтал і панк, але таксама фольк ды электрычную музыку.

Мінулагодняя пляцоўка “Вольны горад” ператворыцца ў касмічны цэнтр “Байка-Нур”, дзе будзе магчымасць выпіць піва ды пагуляць пры dj-сэтах самых лепшых дыджэяў Польшчы.

Калі хтосці стоміцца канцэртамі –  зможа пайсці ў фестывальную кіназалу або павучыцца на майстар-класах», — прапануюць арганізатары Басовішча.

Вясной БАСаўцы абвясцілі, што гледачы “Басовішча” атрымаюць бясплатныя польскія візы.

Аднак у канцы чэрвеня арганізатары фестывалю паведамілі, што пакуль не здолелі дамовіцца, каб беларускія наведвальнікі атрымалі абяцаныя раней польскія візы.

За 18 дзён да фестывалю ніякай новай інфармацыі на гэты конт, на жаль, не з’явілася.

 

Паводле http://generation.by