Гарадзенцы святкуюць Вербную нядзелю

|

Вербная Нядзеля ў касцёле з’яўляецца пачаткам адзначэння галоўнай таямніцы хрысціянскай веры — пасхальнай таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.

У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад Святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў альбо, як у беларусаў, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная Нядзеля).

На здымку: гарадзенцы набываюць вярбовыя галінкі.

Фота Яна Лялевіча