У Росі разбіўся аднаматорны самалёт. Пілот загінуў
Каля 17 гадзін самалёт самалёт выляцеў на базу, аднак пілот адхіліўся ад маршрута і накіраваўся ў Рось.
Самалёт ішоў на вельмі нізкай вышыні. Зваліўшыся на крыло, самалёт згубіў вышыню і сутыкнуўся з гаражом на вул.Чырвонаармейскай г.п.Рось.
Пілот загінуў.
Пашкоджаны адзін аўтамабіль.
Як паведамілі “Твайму стылю” ў Гродзенскім МНС, прычыны трагедыі пакуль невядомыя.
На месцы здарэння працуе камісія Упраўлення дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы палётаў і авіяцыйнай бяспецы Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарта і камунікацый.
Фота з месца здарэння з сайта http://rescue01.gov.by