Гродзенскім асуджаным за “маўклівую рэвалюцыю” не стае месцаў у СІЗА

|

Суд праходзіў у чацвер. Ніякія мае аргументы суддзя і чуць не хацела.

Міліцыянты, якіх я бачыў упершыню, сведчылі, што я лаяўся матам.

За гэта мне і далі 7 содняў арышту”.

Аднак высветлілася, што арыштаваных гэтак шмат, што ім не стае месца ў СІЗА.

 

“Сказалі, што я павінен дачакацца серады, калі частка затрыманых ужо адсядзіць.

І ўжо тады я мушу адбыць свае содні”, – распавёў суразмоўца.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, міліцыянты затрымалі на апошняй акцыі ў Гродне больш за 100 удзельнікаў.

У дачыненні людзей ужывалася жорсткая фізічная сіла, дзясяткі чалавек атрымалі пашкоджанні ды павінны былі звяртацца па дапамогу да медыкаў. Да позняга вечара ў пастарунках праходзілі разбіральніцтвы і складаліся пратаколы, паводле якіх удзельнікаў асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, дробнае хуліганства”, – адзначаецца ў прэсавым рэлізе арганізацыі.

Паводле http://belsat.eu