Юбілейная Х пілігрымка Гродна-Рось

|

Паломніцтва пройдзе па маршруце Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось. Даўжыня шляху – калі 75 кіламетраў.

 

Сёлетнім дэвізам будуць словы «Вялікая Яго любоў». Асаблівым чынам вернікі хацелі б падзякаваць за нядаўнюю беатыфікацыя Яна Паўла ІІ і 20-годдзе працы гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча.

 

За дзесяць год, на працягу якіх арганізоўваецца пілігрымка, колькасць яе ўдзельнікаў павялічылася ў дзесяць разоў: ад 25 да амаль 300. Змяніўся таксама ўзрост удзельнікаў: калі ў першыя паломніцтвы хадзіла толькі моладзь, то цяпер сярод удзельнікаў людзі рознага ўзросту.

 

Пілігрымка пачнецца 5 жніўня а 7 раніцы імшою ў касцёле ў Паўднёвым. Заяўкі прымаюцца там жа (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі), або па тэлефонах:

 

8 029 78 40 572 (кс. Юры Марціновіч)

 

8 029 36 79 645 (Раман)

 

8 033 68 62 116 (Яланта)

 

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 3 жніўня 2011 года (серада) а 20.00 гадзіне ў касцёле ў Паўднёвым.